19 траўня 2024, Нядзеля, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усходнія краіны NATO заклікалі да адзінства супраць Расеі

3
Усходнія краіны NATO заклікалі да адзінства супраць Расеі

Краіны «Бухарэсцкай дзявяткі» пацвердзілі катэгарычны намер супольна супрацьстаяць агрэсару.

Прэзідэнты дзевяці ўсходнееўрапейскіх краінаў NATO пацвердзілі сваю падтрымку Украіны і непарушнасць яе міжнародна прызнаных межаў. Сустрэча ў фармаце «Бухарэсцкай дзявяткі» прайшла ў Браціславе ў аўторак, 6 чэрвеня, з удзелам генеральнага сакратара альянсу Енса Столтэнберга, паведамляе a target="_blank" href=https://www.dw.com/ru/vostocnye-strany-nato-prizvali-k-edinstvu-protiv-rossii/a-65843093>DW.

На выніковай прэс-канферэнцыі прэзідэнтка Славакіі як прымальнага боку Зузана Чапутава заклікала заходніх хаўруснікаў згуртавацца супраць агрэсаркі – Расеі. «Мінулы год паказаў, што найлепшым спосабам аднаўлення міру ў Еўропе з'яўляецца наша інтэнсіўная дапамога Украіне», – заявіла Чапутава, адзначыўшы, што дзякуючы гэтай дапамозе Расея цяпер кантралюе менш украінскай тэрыторыі, чым год таму.

Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс звярнуў увагу на тое, што краіны, размешчаныя на ўсходнім флангу NATO, знаходзяцца літаральна на лініі фронту і таму асабліва моцна адчуваюць негатыўныя наступствы вайны, развязанай Расеяй. Тым важней для іх, паводле словаў Ёханіса, агульная мэта абароны і стрымлівання ворага на ўсходняй мяжы NATO.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў сваю чаргу адзначыў, што бяспецы Усходняй Еўропы пагражае не толькі Расея, але і Беларусь.

Апроч Польшчы, Румыніі і Славакіі, у «Бухарэсцкую дзявятку», заснаваную ў 2015 годзе, уваходзяць Балгарыя, Вугоршчына, Латвія, Літва, Чэхія і Эстонія.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках