Байцы УСУ з дапамогай «вясельных» дронаў цалкам знішчылі роту расейцаў
1- 7.06.2023, 10:31
- 8,288
Ацалелых акупантаў узялі ў палон.
Ваяры УСУ з 92-й брыгады з дапамогай дронаў знішчылі цэлую роту расейскіх акупантаў, якая складалася з былых зняволеных.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра гэта гаворыцца ў сюжэце на тэлемарафоне «Адзіныя навіны».
Адзначаецца, што расейцы адправіліся на пазіцыі роты былых зняволеных, але УСУ ў гэты час рушылі наперад і занялі яе. З дапамогай «вясельных дронаў» гэтая рота была знішчаная цалкам. Чатырох акупантаў узялі ў палон.