У Дзярждуме хочуць прымусіць Беларусь больш актыўна ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны
52- 7.06.2023, 11:18
- 24,732
Хоць бы як на першым этапе «спецыяльнай аперацыі».
Дэпутат Дзярждумы РФ ад фракцыі «Адзіная Расея», першы намеснік старшыні камітэта ў справах СНД Канстанцін Затулін заявіў у інтэрв'ю для расейскіх СМІ, што ўлады РФ павінны дабіцца ўдзелу Беларусі ў вайне з Украінай.
На ягоную думку, гэта «было б карысна» для Расеі праз «геаграфічную блізкасць» Беларусі.
«Калі не наўпрост, то гэтак жа, як і на першым этапе «спецыяльнай аперацыі», даць сваю тэрыторыю для таго, каб нашы Узброеныя сілы маглі з гэтай тэрыторыі апераваць, калі такая неабходнасць узнікне. А яна, цалкам магчыма, узнікне», - заявіў дэпутат Дзярждумы Канстанцін Затулін.