19 траўня 2024, Нядзеля, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: Разбурэнне Кахоўскай ГЭС можа выклікаць новую паводку

1
Брытанская выведка: Разбурэнне Кахоўскай ГЭС можа выклікаць новую паводку

На працягу наступных некалькіх дзён.

Дамба Кахоўскай ГЭС разбураецца далей. Гэта можа выклікаць дадатковыя паводкі на працягу наступных некалькіх дзён.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

Як адзначаецца ў справаздачы, Кахоўская ГЭС, што кантралюецца Расеяй, часткова была разбураная пад 3 гадзін раніцы 6 чэрвеня 2023 года. Пад 12:00 уся ўсходняя частка дамбы і большая частка гідра- і інжынернай інфраструктуры былі зруйнаваныя.

Пры гэтым узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы перад абрынаннем быў рэкордна высокі, што прычынілася да затаплення тэрыторыі ніжэй па плыні вельмі вялікім аб'ёмам вады.

Паводле звестак брытанскай выведкі, Запарожская АЭС, размешчаная за 120 км ад грэблі, наўрад сутыкнецца з неадкладнымі дадатковымі праблемамі бяспекі ў выніку падзення ўзроўню вады ў вадасховішчы.

"Структура грэблі, імаверна, яшчэ больш пагоршыцца на працягу наступных некалькіх дзён, што прывядзе да новых паводак", – адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Нагадаем, расейскія вайскоўцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС у Херсонскай вобласці 6 чэрвеня 2023 года пад 3 гадзіны. Разбурэнне выклікала маштабную паводку. Пад пагрозай затаплення знаходзяцца блізу 80 паселішчаў, пераважна на акупаванай тэрыторыі.

Як паведамляў сайт Charter97.org, навуковыя разлікі паказваюць, што хваля пасля падрыву расейцамі Кахоўскай ГЭС будзе сыходзіць на працягу двух дзён. Максімальная вышыня пад'ёму вады складзе 3 мэтры.

Максімальны ўзровень вады будзе назірацца на працягу двух дзён ля Новай Кахоўкі. У Херсоне паводкавая хваля ўжо не такая высокая – блізка што 1,5-1,7 мэтра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках