«Тонем, але адыходзім»: расейцы ўцякаюць з Херсонскай вобласці па пояс у вадзе
8- 7.06.2023, 11:49
- 22,902
Акупанты паказалі на відэа, як пакідалі свае межы абароны.
Расейскія акупанты пакідаюць першую лінію абароны ў Херсонскай вобласці да пояса ў вадзе праз уласны падрыў Кахоўскай ГЭС.
Відэа сыходу з пазіцый з'явілася ў сеціве. Яго аўтарам стаў адзін з захопнікаў, паведамляе УНІАН.
На кадрах бачна, як група захопнікаў сыходзіць з затопленых пазіцый са зброяй у поўнай экіпіроўцы. Пры гэтым узровень вады толькі ўзрастае.
«Вось так мы сыходзім з затопленых пазіцый. Тонем, але сыходзім», - заявіў акупант за кадрам.