У ГУР распавялі, як Расея рыхтавалася да тэракту на Кахоўскай ГЭС
- 7.06.2023, 12:38
- 15,552
Гэта не была спантанная пастанова.
Падарваць Кахоўскую ГЭС не было спантаннай пастановай расейскіх тэрарыстаў. Вораг доўга рыхтаваўся да тэракту.
Аб гэтым піша РБК-Украіна са спасылкай на словы прэс-сакратара Галоўнай управы разведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэя Юсава ў эфіры тэлеканала «FreeДом».
«Нават калі мы паглядзім на храналогію рэакцый прапагандыстаў, «афіцыйных асоб» рашысцкага рэжыму што да сённяшніх падзей, - там бачна: спачатку нічога не адбываецца, потым - адбываецца, але часткова, а потым - вінаватая Украіна, але яны акупанты вельмі радуюцца, што выспы, на якіх нібыта базаваліся нашы абаронцы, затопленыя», - распавёў Юсаў.
Са слоў прадстаўніка ГУР, улічваючы інжынерныя асаблівасці Кахоўскай ГЭС, ніхто акрамя расейцаў не меў фізічнай магчымасці і сродкаў, каб ажыццявіць такі маштабны падрыў.
«Украіна інфармавала публічна, а таксама і партнёраў з іншых каналаў аб тым, што рыхтуецца мінаванне і магчымы падрыў. Гэта не спантанны акт, гэта тэракт, які рыхтаваўся (расейскімі акупантамі, - рэд.) вельмі доўга», - дадаў спікер ГУР.
У той жа час Юсаў адзначыў, што Украіна загадзя рыхтавалася да розных варыянтаў паводзін ворага, у тым ліку і да імавернага падрыву ГЭС.
Падрыў Кахоўскай ГЭС
Мінулай ноччу расейскія акупанты ўчынілі выбух на Кахоўскай гідраэлектрастанцыі, што пацягнула затапленне шэрагу населеных пунктаў у Херсонскай, Мікалаеўскай і Запарожскай абласцях.
Некаторыя гарады і вёскі паведамілі аб праблемах з водазабеспячэннем. Напрыклад, у Крывым Рогу было ўведзенае абмежаванне на спажыванне вады, паколькі частка горада атрымлівала ваду з Кахоўскага вадасховішча. Жыхарам затопленых раёнаў было забаронена лавіць, прадаваць і спажываць рыбу праз рызыку захворвання на батулізм.
Са слоў намесніка генеральнага сакратара ААН у гуманітарных пытаннях Марціна Грыфітса, наступствы падрыву ГЭС стануць вядомыя ўжо ў найбліжэйшыя дні.