Папа рымскі Францішак зноў шпіталізаваны
7- 7.06.2023, 12:51
- 2,886
Пантыфіка чакае аперацыя.
Папа Рымскі Францішак будзе прааперыраваны на працягу дня пад агульным наркозам. Пра гэта паведаміла ў сераду італьянскае агенцтва ANSA.
«Па заканчэнні агульнай аўдыенцыі Папа Рымскі Францішак накіраваўся ва ўніверсітэцкую клініку імя Агасціна Джэмелі, дзе ў першай палове дня яму будзе праведзеная хірургічная аперацыя ў лапаратаміі і пластыцы брушной сценкі пратэзамі пад агульным наркозам», - гаворыцца ў заяве службы друку Святога прэста.
Удакладняецца, што аперацыя пантыфіку «стала неабходнай праз уцісканне пасляаперацыйнай кілы, якая выклікае рэцыдывавальныя, балючыя субаклюзійныя сіндромы».
Нагадаем, што мінулым разам пантыфік быў шпіталізаваны каля трох месяцаў таму ў сувязі з рэспіраторнай інфекцыяй. Пры гэтым у Ватыкане першапачаткова казалі, што ён прыбыў у шпіталь на абследаванне.