19 траўня 2024, Нядзеля, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анжаліка Борыс стане ганаровай грамадзянкай Познані

1
Анжаліка Борыс стане ганаровай грамадзянкай Познані
АНЖАЛІКА БОРЫС
ФОТА: ANATOL CHOMICZ/FORUM

Рашэнне прыняла рада польскага горада.

Былая палітычная зняволеная, лідарка Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс стане ганаровай грамадзянкай польскай Познані. Дэпутаты гарадской рады горада прынялі пастанову аб прысваенні ёй гэтай годнасці, паведамляе «Польскае радыё».

Нагадаем, Анжаліку Борыс затрымалі ў Гародні 23 сакавіка 2021 года, пазней стала вядома, што яна стала фігуранткай справы паводле ч. 3 арт. 130 КК аб дзеяннях, «накіраваных на распальванне варожасці, рэабілітацыю нацызму».

25 сакавіка 2022 года Борыс змянілі меру стрымання і перавялі яе з СІЗА пад хатні арышт. Вядома, што яна не пісала прашэнне аб памілаванні.

У пачатку красавіка 2023 года з'явілася інфармацыя, што Борыс была вызваленая з-пад хатняга арышту: ёй уручылі дакумент аб спыненні справы «ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства». Таксама ёй паабяцалі вярнуць усе рэчы, якія забралі падчас следства.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках