19 траўня 2024, Нядзеля, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка знайшла чужы партманэт, у якім было 10 тысяч рублёў

23
Мянчанка знайшла чужы партманэт, у якім было 10 тысяч рублёў

Што было далей?

Мянчанка ўзяла ў гіпермаркеце вазок, у якім ляжаў партманэт з буйной сумай, і надумала яго пакінуць сабе. Чым для яе гэта абярнулася - распавядаюць аператыўнікі.

«У Заводскае РУУС сталіцы па дапамогу звярнуўся мянчук. Мужчына наведваў гіпермаркет, дзе ў таварным вазку пакінуў торбу з партманэтам, у якім знаходзілася звыш 10 000 рублёў», - паведамляюць у тэлеграм-канале «Міліцыя Менска».

Паколькі ў краме вядзецца відэаназіранне, на пошукі мянчанкі пайшло менш за дзень, выдаткаваць грошы яна не паспела. Супраць яе распачалі крымінальную справу за крадзеж.

Нагадваем, што, калі вы пакінулі сабе чужую знойдзеную маёмасць, гэта можа разглядацца як крадзеж.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках