У Беларусі канфіскавалі чарговую маршрутку
- 7.06.2023, 16:38
- 5,400
Ці вернуць яе ўладальнікам?
Супрацоўнікі Транспартнай інспекцыі заявілі аб працягу працы па «выяўленні парушэнняў з боку тых, хто займаецца аўтамабільнымі пасажырскімі перавозкамі». Так, на мінулым тыдні ў пасёлку Чысці Маладзечанскага раёна выявілі мікрааўтобус, які перавозіў пасажыраў у рэгулярных злучэннях пад выглядам нерэгулярнага, піша abw.by.
Маршрутка забірала пасажыраў з прыпынкаў за пяць хвілін перад аўтобусам, які рухаўся згодна з устаноўленым маршрутам і раскладам і быў аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.
За дапушчанае парушэнне работнікі Транспартнай інспекцыі затрымалі транспартны сродак да набыцця моцы пастановы суда.
Адзначаецца, перавозка пасажыраў у рэгулярных злучэннях пад выглядам нерэгулярнага - адно з самых частых парушэнняў. Пры гэтым адпаведная дамова з аператарам аўтамабільных перавозак не ўкладаецца, што кваліфікуецца як незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць.
Варта адзначыць, што некаторыя ўладальнікі маршрутак хочуць атрымаць той ці іншы маршрут і ездзіць як рэгулярны вознік, але скардзяцца на тое, што ім гэта зрабіць не даюць.
Нагадаем, нядаўна намесніца старшыні Менгарвыканкама Надзея Лазаравіч расказвала, што ў Беларусі ўжо амаль 10 выпадкаў адабрання маршрутак. Першы выпадак здарыўся ў красавіку. Вяртаюць маршрутку ўладальніку толькі пасля пастановы Эканамічнага суда.