19 траўня 2024, Нядзеля, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грандыёзны правал хунты

5
Грандыёзны правал хунты

Гады працы і тоны справаздач шматбаковай «дыпламатыі» адправіліся ва ўнітаз.

Галасаванне на выбарах у нясталыя чальцы Рады бяспекі ААН - гэта грандыёзны правал таго, што засталося ад дыпламатыі хунты. Цікава, як доўга ў Нью-Ёрку застанецца сталы прадстаўнік, на якога цяпер так ці інакш будуць спіхваць адказнасць.

Некаторых паслоў, якія «дзякавалі за выдатную кампанію» мы дакладна ведаем: Сірыя, Іран, КНДР, Нікарагуа і Эрытрэя. У выніку тайнага галасавання толькі 38 краін пастанавілі выканаць умовы кантрактаў, якія падпісваліся з сярэдзіны 2000-х. Дамоўленасці аб узаемнай падтрымцы на галасаванні па рэзалюцыях, месцах у органах, камітэтах і камісіях, якія павінны былі забяспечыць «перамогу» на безальтэрнатыўных выбарах, абнуліліся хунтай у аднабаковым парадку. Гады працы і тоны справаздач шматбаковай «дыпламатыі» адправіліся ва ўнітаз.

У 2021 годзе нечакана ў хунты з'явіўся канкурэнт, які першапачаткова планаваў заняць гэтае месца ў 40-х гадах нашага стагоддзя. І, увогуле, стала зразумела, што хунта не пройдзе, бо ў краіне яна нічога мяняць не збіралася. Калі б галасаванне ўчора было адкрытым, не ўдалося б набраць нават 38 галасоў.

Але гэта правал не толькі хунты. Гэта яшчэ і амаль адзіна магчымая рэакцыя міжнароднай супольнасці на дзеянні галоўнага агрэсара - Расеі. Падлашчванні з Афрыкай і часткай Лацінскай Амерыкі, каб абмяняць галасы за «хаўрусніка» на шкляныя каралі, таксама не далі выніку. На гэты раз каралі былі прыняты, а ў адказ - нічога. Вайна супраць Украіны абнуліла страх перад Расеяй. З павагай і раней былі праблемы. Але цяпер не працуе нават банальны подкуп. Дзве «расеі» ў Радзе бяспекі сталіся пераборам.

Так што жалоба ўчора была не толькі на Леніна ў Менску, але і на Смаленскай у Маскве. Існы расклад паказвае месца двух агрэсараў на міжнароднай арэне. Яно ўсё бліжэй да камеры ў Гаазе.

Гэта важная тактычная перамога. Але пакуль на такіх форумах ёсць месца небянзяціне, гэта яшчэ не фінал. Хаця б адказнасць за хлусню з самай высокай трыбуны ўвялі. Персанальную. У выглядзе штрафаў, якія можна хоць у фонд міру, хоць на дапамогу Украіне адпраўляць. Было б нешта карыснае ад знаходжання гэтых крывадушнікаў у Нью-Ёрку.

А тым часам армянскага каня засмуцілі ў Таджыкістане, дзе наўпроставым тэкстам паслалі ЕАЭС курсам расейскага вайсковага карабля. Да гэтага крах ЕАЭС праз дзеянні Расеі і хунты прадказаў Такаеў.

Telegram-канал «Нік і Майк»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках