Расейскія прапагандысты: На Запарожскім кірунку рацыі разрываюцца
3- 7.06.2023, 17:25
- 19,244
Вайсковыя карэспандэнты панікуюць праз актыўнасць УСУ.
«На Запарожскім кірунку рацыі разрываюцца» і «рух па ўсёй лініі фронту». Такія паведамленні з'яўляюцца зараз у расейскіх прапагандысцкіх тэлеграм-каналах. Таксама, паводле іх інфармацыі, УС РФ зафіксавалі калоны ўкраінскай тэхнікі ля Гуляйполя - гэта горад у Запарожскай вобласці непадалёк ад Арэхава.
Пра «жорсткія баі» каля самога Арэхава паведаміў і ваенны злачынец Ігар Стралкоў (Гіркін), піша расейскі Telegram-канал BAZA.
Украінскае вайсковае камандаванне не пацвярджае пачатку поўнамаштабнага наступлення.