19 траўня 2024, Нядзеля, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган прапануе Зяленскаму стварыць камісію для расследавання падрыву Кахоўскай ГЭС

61
Эрдаган прапануе Зяленскаму стварыць камісію для расследавання падрыву Кахоўскай ГЭС
РАДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН

У яе павінны ўвайсці Украіна, РФ, ААН і Турцыя.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган прапанаваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму стварыць камісію з удзелам экспертаў з Украіны, РФ, ААН і міжнароднай супольнасці, уключаючы Турцыю, для расследавання падрыву Кахоўскай ГЭС.

Пра гэта ішла размова падчас тэлефоннай размовы лідараў дзвюх дзяржаў у сераду, 7 чэрвеня, паведамляе CNN са спасылкай на канцылярыю Эрдагана.

Эрдаган заявіў, што Турцыя гатовая зрабіць «усё магчымае ў гэтай сітуацыі» і прапанаваў прытрымлівацца фармату перамоваў, «як у збожжавым калідоры».

Ён падкрэсліў, што немагчыма будзе прадухіліць чалавечыя страты, якія адбываюцца штодзень, але Турцыя рашуча будзе працягваць свае намаганні для ўстанаўлення справядлівага міру.

Зяленскі, як піша New Voice, таксама падсумаваў вынікі тэлефоннай размовы з Эрдаганам. Ён распавёў пра гуманітарныя і экалагічныя наступствы расейскага тэракту на Кахоўскай ГЭС і пра рызыкі, якія разбурэнне дамбы нясе для ЗАЭС. Ён перадаў Эрдагану спіс надзённых патрэб Украіны для ліквідацыі бедства.

«Голас Турцыі важны, калі гаворка ідзе аб вывадзе акупацыйных войскаў з украінскай тэрыторыі. А таксама аб вяртанні нашых незаконна зняволеных, прынамсі, крымскіх татараў, і прадаўжэння і пашырэння збожжавай ініцыятывы», - заявіў Зяленскі.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках