19 траўня 2024, Нядзеля, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгожын заявіў аб планах Мінабароны РФ ударыць ядзернай зброяй па Белгародскай вобласці

24
Прыгожын заявіў аб планах Мінабароны РФ ударыць ядзернай зброяй па Белгародскай вобласці
ЯЎГЕН ПРЫГОЖЫН

Кіраўнік ПВК «Вагнер» распавёў, чаму РФ можа ўдарыць па сваёй тэрыторыі.

Кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын працягвае пікіроўку з Міністэрствам абароны РФ, абвінавачваючы ведамства ў разглядзе плана нанясення тактычнага ядзернага ўдару па тэрыторыі Расеі.

Са слоў Прыгожына, які раней прапаноўваў звольніць міністра Сяргея Шайгу і начальніка Генштаба Валерыя Герасімава, мэтай ядзернай правакацыі можа стаць Белгародская вобласць, якая з траўня зазнае атакі дыверсантаў з Украіны.

«Я баюся, як бы ў іх ні было паскуднай думкі ядзерную бомбачку на сваю тэрыторыю кінуць. І ці не таму мы адступаем у Белгародскай вобласці, даючы ім прасовацца, што па чужой [тэрыторыі] кідаць страшна, а па сваёй кінем — пакажам, якія мы прыгажуны псіхічна хворыя. Глядзіш, і УСУ будуць стаяць у якой-небудзь вёсачцы, а мы там, тыпу, тактычнай ядзернай зброяй [ударым]», - заявіў Прыгожын.

Што тычыцца выкарыстання такой зброі па тэрыторыі замежнай дзяржавы, кіраўнік «вагнераўцаў» упэўнены, што кіраўніцтва Мінабароны РФ на гэта не наважыцца, баючыся люстранога адказу. «Калі мы кінем ядзерную бомбу па замежнай дзяржаве, то нам накідаюць дакладна такіх жа», - растлумачыў ён.

Белгародская вобласць ужо больш за тыдзень зазнала масаваныя абстрэлы і рэйды дыверсантаў. Самы магутны ўдар прыпаў на населеныя пункты на мяжы з Украінай, сярод якіх Шабекіна і Новая Тавалжанка. Раней адтуль эвакуявалі мірнае насельніцтва, а Прыгожын абяцаў адправіць у р

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках