Столтэнбэрг: Ва Украіны ёсць магчымасці для вызвалення сваёй тэрыторыі
1- 7.06.2023, 19:23
- 3,642
Генеральны сакратар NATO таксама заявіў, што Пуцін павінен саступіць у вайне.
Украіна мае неабходную зброю і боепрыпасы для вызвалення сваёй тэрыторыі ад расейскіх акупантаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на генеральнага сакратара NATO Енса Столтэнбэрга ў эфіры CNAS.
Ён адзначыў, што ход усякай вайны непрадказальны, таму ніхто не можа сказаць дакладна, чым яна скончыцца.
«Што мы ведаем, дык гэта тое, што (Украіне - рэд.) прадстаўленыя магчымасці, зброя, боепрыпасы, а таксама падрыхтоўка ад краін-чальцоў NATO і іншых хаўруснікаў...Яны пастаўленыя на месца, каб у іх былі магчымасці, неабходныя для вызвалення большай тэрыторыі», - сказаў генеральны сакратар NATO.
Ён адзначыў, што Украіна паказала, што можа адкідаць расейскія сілы, згадаўшы аб вызваленні Кіеўскай, Харкаўскай і Херсонскай абласцей.
Столтэнбэрг таксама дадаў, што хаўруснікі павінны ўзмацняць пазіцыі Украіны на фронце, каб дзяржава вярнула сваю незалежнасць, а Пуцін саступіў у вайне.