Успышка газапаветранай сумесі на Светлагорскім ЦКК: пацярпелі чатыры чалавекі
- 7.06.2023, 19:34
- 4,350
Ва ўсіх дыягнаставаныя павярхоўныя раны галавы і павярхоўныя апёкі рук.
У выніку ўспышкі газапаветранай сумесі на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце пацярпелі чатыры чалавекі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
«Паводле папярэдняй інфармацыі Цэнтра медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя, пацярпелых чацвёра (1985-1996 гадоў нараджэння). Ва ўсіх дыягнаставаныя павярхоўныя раны галавы і павярхоўныя апёкі рук. Медыцынская дапамога ім нададзеная брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі на месцы. Ад шпіталізацыі пацярпелыя адмовіліся», - гаворыцца ў паведамленні.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле арт.302 КК (Парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правіл бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах або ў выбухованебяспечных цэхах або правілаў бяспекі выбухованебяспечных работ).
Нагадаем, што ўдзень 7 чэрвеня на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. Паведамленне аб НЗ паступіла ратавальнікам блізу 15.34. Наступнага гарэння не адбылося. Цяпер работнікі МНС астуджаюць канструкцыі, праводзяць работы для разбору разбураных элементаў.
Раней мясцовыя ўлады расказалі, што выбух адбыўся пры правядзенні прафілактычных і рамонтных работ у цэху выпаркі шкіпінару пры прамыванні цеплаабменніка.