19 траўня 2024, Нядзеля, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Уроцлаве з вялiкiм сольным канцэртам выступіць Раман Арлоў

1
Ва Уроцлаве з вялiкiм сольным канцэртам выступіць Раман Арлоў
Раман Арлоў

Канцэрт адбудзецца 23 чэрвеня.

З вялiкiм сольным акустычным канцэртам ва Ўроцлаў завітае Раман Арлоў, беларускi кампазiтар i артыст, аўтар многiх беларускiх хiтоў, сярод якiх песнi «Адлегласць», «Маё Сонца», «Так Цiк Так», «Будзьма Беларусамi», «Станцыя» i многiя iншыя.

Раман здабыў вядомасць у якасцi аднаго з заснавальнiкаў гурта «J:Морс». Пазней Раман запусціў уласны музычны калектыў «У нескладовае», з якiм выпусціў альбом i некалькi сiнглаў.

У гiсторыi артыста ёсць выступ перад Deep Purple, а таксама безлiч iншых канцэртаў.

Дзеткі таксама не застануцца без увагі: адкрые канцэрт спецыяльная праграма дзiцячых песень Рамана. Гэта песнi з тэатральнага праекту «Неверагодныя прыгоды Лiтары Ў», якi напiсаны ў жанры музычнай казкi-прытчы. У вобразе казачнага Ярылы-Сонца Раман Арлоў пакажа маленькiм беларусам Уроцлава асноўныя хiты казачнай сагi аб прыгодах Чароўнай Лiтары Ў i яе сяброў.

Канцэрт абдузецца 23.06.2023 (пятніца), уваход ад 19-й і пачатак а 19:30 гадзіне

Адрас: Stowarzyszenie TRATWA (ul. Legnicka 65)

Кошт квітка: дарослы 40 zł, дзіцячы 20 zł, дзеткі да 5 год - уваход вольны.

Аплата наяўнымі (gotówka) на ўваходзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках