5 траўня 2024, Нядзеля, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такой масаванай атакі на нашай памяці не было»

5
«Такой масаванай атакі на нашай памяці не было»

Расейцы шакаваныя наступам УСУ на Арэхаўскім кірунку.

Сёння, 8 чэрвеня, на прапагандысцкіх каналах у РФ з'явіўся зварот акупанта, які расказаў пра начны бой на Арэхаўскім кірунку.

Паводле ягоных слоў, УСУ рухаюцца групамі па 50-60 чалавек, якія з паветра прыкрывае авіяцыя, піша dialog.ua.

Расейскія СМІ пішуць, што такога ціску з боку УСУ не было за ўвесь час вайны ва Украіне. Украінскія абаронцы ішлі на ворага хвалямі. Мінімум дзве атакі УСУ нібы ворагу «ўдалося адбіць». Упершыню ў небе яны ўбачылі вельмі шмат украінскай вайсковай авіяцыі.

Прапагандысты зрабілі выснову, што галоўнай задачай УСУ падчас контрнаступу з'яўляецца прарыў да Мелітопаля, Марыюпаля і Бердзянска, каб перарэзаць наземны калідор з Крыма.

Расейскія ваенныя карэспандэнты пішуць, што УСУ атрымалася захапіць некалькі кантрольных вышынь, а таксама вельмі шмат артылерыі і цяжкай тэхнікі.

Баі яшчэ працягваюцца і сёння ў раёне Арэхава і Малой Токмачкі. Як пішуць расейскія каналы, да Токмака справа яшчэ не дайшла.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках