5 траўня 2024, Нядзеля, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вагнерцы» узялі ў палон падпалкоўніка войска РФ: гісторыя атрымала працяг

12
«Вагнерцы» узялі ў палон падпалкоўніка войска РФ: гісторыя атрымала працяг

Афіцэр запісаў відэа ў жанры «як гэта было».

Падпалкоўнік расейскага войска, якога раней узяла ў палон "Група Вагнера", заявіў аб катаваннях, якімі яго прымусілі прызнацца ў заміноўванні шляхоў адыходу наймітаў. Відэа ў жанры "як усё было напраўду" апублікаваў тэлеграм-канал "База".

На відэа падпалкоўнік УС РФ Раман Вінівіцін, відавочна, ужо вызвалены з палону "Групы Вагнера", падрабязна выклаў сваю версію канфлікту з наймітамі.

«Я аб'язджаў свае падраздзяленні і перадавыя парадкі, дарогу мне загарадзілі супрацоўнікі ПВК. Для гэтага не было падставы. Трываць гэта я як баявы афіцэр не мерыўся. У выніку супрацоўнікі «Вагнера» былі раззброеныя і адпраўленыя ў вядомым кірунку: на сухі лес яны былі пасланыя», - кажа падпалкоўнік.

Аднак пазней вагнерцы ўсё ж узялі Вінівіціна ў палон. Пры якіх абставінах - падпалкоўнік замоўчвае.

«Трымалі ў склепе, здзекаваліся так, як не здзекаваўся б усякі раззлаваны расейскі жаўнер з палоннага жаўнера УСУ. Мяне збілі, не давалі спаць, тры разы за ноч мяне проста выцягвалі са склепа і спрабавалі расстраляць. Відэа з маім допытам — гэта вынік ціску», - заявіў ён.

Вінівіцін зняпраўдзіў заявы Прыгожына аб тым, што 72-я брыгада замінавала шляхі адыходу "Групы Вагнера". Таксама падпалкоўнік расказаў, што з наймітамі ў ягонай брыгады быў даўні канфлікт, падчас якога «вагнерцы» нібыта скралі ў вайскоўцаў два танкі Т-80, чатыры гарматы, «Камаз» і БМП.

«Быў выпадак, звязаны з пагрозай фізічнай расправы над байцамі роты РЭБ, якіх абяцалі атачыць і «абнуліць» толькі за тое, што яны працавалі не так, як хацелася «вагнерцам». Быў выкрадзены старшына аднаго з нашых батальёнаў, яго мардавалі, катавалі, пырскалі ў вочы квасам, аблівалі бензінам, быў выкрадзены начальнік штаба, якога збілі і выкінулі звязаным у абшары баявых дзеянняў», - сцвярджае падпалкоўнік.

Таксама Вінівіцін сцвярджае, што вагнерцы згвалтавалі аднаго з жаўнераў ягонай брыгады, іншых выкрадалі і «спрабавалі памяняць на баявыя прыпасы».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках