19 красавiка 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў «спаліў» пастаўкі вайсковай тэхнікі з Кітая ў РФ

Кадыраў «спаліў» пастаўкі вайсковай тэхнікі з Кітая ў РФ

Гэта першы выпадак, калі кітайскія бранявікі былі зафіксаваныя на ўзбраенні расейскіх войскаў.

У Расеі ўпершыню была заўважаная кітайская вайсковая тэхніка. Гаворка ідзе аб браняваных машынах China Tiger, якія нібы атрымалі «кадыраўцы».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на «Мілітарны» і Defense Express.

Так, 6 чэрвеня кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў апублікаваў відэа, у якім пахваліўся, што чачэнскае падраздзяленне «Ахмат» атрымала на ўзбраенне новую партыю вайсковай тэхнікі. Аналітыкі зафіксавалі на кадрах восем кітайскіх браневікоў China Tiger.

Гэта першы выпадак, калі кітайская тэхніка была зафіксаваная на ўзбраенні расейскіх войскаў. Аналітычны праект Oryx таксама пацвердзіў, што расейцы атрымалі машыны China Tiger, якія вырабляюцца кампаніяй Shaanxi Baoji Special Vehicles.

Журналісты зазначаюць, што пакуль невядома, як кітайскія машыны трапілі ў Расею. Гэта магло адбыцца праз трэція краіны ці прамыя пастаўкі, пра якія Пекін не ведаў ці на якія мог заплюшчыць вочы.

Што вядома аб China Tiger

Гэтыя браняваныя аўто створаныя на базе грузавікоў для лепшай праходнасці. Экіпаж складаецца з двух чалавек, здольных перавозіць да дзевяці экіпіраваных дэсантнікаў. Машына кітайскай вытворчасці можа ехаць з хуткасцю да 115 км/г, запас ходу да 600 км, ёсць абарона ад куль і абломкаў.

Гэтыя машыны маюць узбраенне шэрагу краін Афрыкі і Цэнтральнай Азіі, у тым ліку і Таджыкістан.

Як Кітай дапамагае Расеі

Кітайскія ўлады афіцыйна заяўляюць, што не пастаўляюць Расеі зброю і не надаюць ніякай вайсковай дапамогі. Аднак Масква і Пекін раней заяўлялі аб узмацненні партнёрства.

Заходнія СМІ ў расследаваннях даказвалі, што Кітай дапамагае Расеі вырабляць зброю і рыштунак. Размова ідзе аб дэталях да ваеннай тэхнікі, дронах, абсталяванні для авіяцыі, а таксама бронекамізэльках.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках