3 траўня 2024, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: Украінскія вайскоўцы пачалі вызначальны контрнаступ

1
The Washington Post: Украінскія вайскоўцы пачалі вызначальны контрнаступ

УСУ могуць перацяць «сухаземны мост» паміж РФ і акупаваным Крымам.

Сілы абароны Украіны пачалі доўгачаканы контрнаступ супраць акупацыйнага войска Расеі. Такім чынам пачаты вызначальны этап у вайне, накіраваны на аднаўленне тэрытарыяльнага суверэнітэту Украіны.

Пра гэта паведаміла выданне The Washington Post са спасылкай на чатырох украінскіх вайскоўцаў, якія гаварылі на ўмовах ананімнасці. Адзначаецца, што ўночы ў сераду, 7 чэрвеня, спецыялізаваныя ўдарныя падраздзяленні, узброеныя заходняй зброяй і навучаныя тактыцы NATO, узмацнілі ўдары па перадавых пазіцыях на паўднёвым усходзе краіны.

У сваю чаргу міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што ўкраінскія сілы спрабавалі прарваць пазіцыі расейскага войска ў Запарожскай вобласці, выкарыстоўваючы да 1500 вайскоўцаў і 150 адзінак панцырнай тэхнікі.

Як адзначыла выданне, Запарожскую вобласць доўгі час уважалі за найбольш стратэгічнае і імавернае месца новай украінскай кампаніі.

«Прарываючыся на поўдзень праз палі рэгіёна, кіеўскія сілы маглі б перацяць «сухаземны мост» паміж кантынентальнай часткай Расеі і акупаваным Крымам, перацяўшы важныя расейскія шляхі забеспячэння. Яны таксама могуць паспрабаваць вызваліць места Мелітопаль, які Расея зрабіла акупаванай сталіцай рэгіёна, і Энэргадар, дзе размешчаная Запарожская атамная электрастанцыя», - піша выданне.

Пры гэтым зазначаецца, што прадстаўнік украінскіх вайсковых часцін Валерый Шэршань пацвердзіў "падвышэнне актыўнасці" ў Запарожскай вобласці, але дадаў, што "не сказаў бы, што гэта нешта сур'ёзнае".

Нагадаем: 8 чэрвеня ў Мінабароны таксама кіўнулі на наступ Узброеных сіл на Запарожскім кірунку.

«Ідуць баі за Вялікую Навасёлку на Навапаўлаўскім кірунку. На Запарожскім кірунку ля Арэхава вораг у актыўнай абароне», - напісала намесніца міністра Ганна Маляр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках