3 траўня 2024, Пятніца, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі пілот дэзерціраваў і раскрыў праўду аб стратах авіяцыі РФ

Расейскі пілот дэзерціраваў і раскрыў праўду аб стратах авіяцыі РФ

У першы дзень поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну лётчык знаходзіўся ў казарме ў Беларусі.

Пілот ВКС краіны-агрэсаркі Расеі лейтэнант Дзмітрый Мішоў, які ў канцы траўня ўцёк у Літву, расказаў аб стратах расейскіх акупантаў ва Украіне.

Як паведамляе Би-би-си, Мішоў уцёк у адну з краін Балтыі 28 траўня, а пазней здаўся міграцыйным уладам Літвы. Паводле ягоных слоў, ён быў памочнікам камандзіра гелікаптэра, а пазней стаў штурманам-аператарам баявога гелікаптэр.

Расеец заявіў, што ў першы дзень поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну знаходзіўся ў казарме ў Беларусі і «прачнуўся ад паведамлення, што трэба вылятаць у Гастомель», але вылет у выніку скасавалі праз страты. Паводле слоў Мішова, у першы ж дзень вялікай вайны краіна-агрэсарка страціла «пяць бартоў і два экіпажы».

«За час вайны полк, у якім служыў Мішоў, страціў амаль 20% гелікаптэраў. Калі раней іх у палку было «штук 40-50», то за мінулы год два згарэлі намаганнямі дыверсантаў і яшчэ шэсць ці сем збілі на фронце: «Страты сярод лётчыкаў вялікія. Калі параўноўваць, дапусцім, з Афганам, я ведаю, што там 333 гелікаптэры страцілі. А ў нас 10 гадоў Афгана паўтарылі за год», - піша ВВС.

Пілот сцвярджае, што падаў рапарт аб звальненні ў студзені 2022 года і не ўдзельнічаў ва ўварванні ва Украіну. Ён прызнаў, што перавозіў грузы для расейскіх акупантаў па тэрыторыі Беларусі на гелікаптэры Мі-26. Мішоў таксама заявіў, што ў красавіку 2022-года яго адправілі «назад у частку» у Пскоўскай вобласці і ён спрабаваў аформіць сваё звальненне.

Расеец сказаў у інтэрв'юеру, што пасля абвяшчэння крамлёўскім дыктатарам Пуціным мабілізацыі яго звальненне ў запас скасавалі, ён беспаспяхова спрабаваў судзіцца, потым «надумаў ускрыць сабе вены, каб патрапіць у шпіталь», а ў шпіталі надумаў уцячы з Расеі.

Са звестак Генштаба УСУ, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання краіна-агрэсарка страціла 314 самалётаў і 299 гелікаптэраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках