3 траўня 2024, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па доме ў Варонежы стукнуў дрон, падобны да расейска-іранскага Герань-2

8
Па доме ў Варонежы стукнуў дрон, падобны да расейска-іранскага Герань-2

Момант атакі паказалі на відэа.

Сёння ў цэнтры Варонежа на вуліцы Бялінскага беспілотны лятальны апарат упаў на шматкватэрны жылы дом.

Гэты момант знялі мясцовыя жыхары на свае мабільныя тэлефоны, пасля чаго выклалі ў Сеціва, піша dialog.ua.

У выніку надзвычайнага здарэння пацярпелі як мінімум дзве цывільныя асобы, якіх пасеклі асколкамі шыбы.

Варта адзначыць, што расейскія СМІ пакуль устрымліваюцца ад абвінавачванняў УСУ ва ўдары па Варонежу. Таксама расейскі бок пакуль не паказаў абломкі беспілотніка.

І нядзіўна: у Сеціве з'явіліся відэаматэрыялы, знятыя непасрэдна ў момант удару БПЛА па жылым доме.

У ТГ-каналах сцвярджаюць, што пры больш дэталёвым разглядзе відаць, што гэта лятальны апарат падобны да расейскай «Герані-2», якія вырабляюцца ў Іране і якія УС РФ актыўна ўжываюць пры нападзе на Украіну.

Мяркуючы з ўсяго, інцыдэнт у Варонежы - гэта альбо пазаштатная сітуацыя, якая адбылася ў расейскіх вайскоўцаў (страта кіравання), альбо няўдалая правакацыя з мэтай абвінавачання УСУ.

Нагадаем, сёння ў Варонежы беспілотнік трапіў у жылы шматпавярховік прама каля царквы, ёсць пацярпелыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках