3 траўня 2024, Пятніца, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі джынсы Zara

21
У Беларусі забаранілі джынсы Zara

Тканіна прапускае значна менш паветра, чым павінна паводле нормаў.

Мужчынскія джынсы гандлёвай маркі Zara забароненыя да продажу ў Беларусі, такую пастанову прыняў Дзяржстандарт.

Пайсці на такія захады давялося праз тое, што тканіна, з якой пашытыя джынсы пад артыкулам Z88802, прапускае значна менш паветра, чым павінна паводле нормаў. Так, пры норме, не менш як 50 дм3/м2∙с, гэты паказчык склаў 30 дм3/м2∙с.

Джынсавыя штаны былі пашытыя для вядомага брэнда адзення ў Кітаі. Цяпер іх не толькі забаронена прадаваць і ўвозіць у Беларусь, але і неабходна выключыць з абарачэння.

Як пісаў сайт Charter97.org, раней пад забарону патрапілі Conte.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках