3 траўня 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё больш беларусаў атрымліваюць польскія пенсіі

12
Усё больш беларусаў атрымліваюць польскія пенсіі

Пры гэтым мінімальная пенсія ў Польшчы - 352 еўры.

Усё больш грамадзян Украіны і Беларусі атрымліваюць польскія пенсіі па старасці і інваліднасці – іх гарантуюць два спецыяльныя пагадненні аб сацыяльным забеспячэнні, падпісаныя польскім урадам з гэтымі краінамі: з Украінай у 2012 годзе, а з Беларуссю набыло моц у 2022 годзе.

Такія дамовы Польшча падпісала толькі з 12 краінамі: яны даюць іх грамадзянам тыя ж правы, што і грамадзянам Рэспублікі Польшча, паведамляе «Польскае радыё».

У адпаведнасці з гэтымі палажэннямі можна прызнаць перыяды страхавання ў іншай краіне, дзякуючы чаму перыяд працы ва Украіне ці Беларусі ўключаецца ў польскую пенсію па старасці і наадварот. Для атрымання дапамогі дастаткова аднаго ўнёску.

Такім чынам, калі нехта працаваў у Польшчы і Беларусі (Украіне), ён можа атрымліваць нават дзве пенсіі — ад абедзвюх краін. Аднак з шэрагам умоў. На практыцы гэта выглядае так, што беларус ці ўкраінец, які працаваў на радзіме, але прыехаў у Польшчу і знаходзіцца ў пенсійным узросце (60 гадоў для жанчын і 65 гадоў для мужчын), можа разлічваць на польскую пенсію (мінімальная пенсія ў Польшчы з сакавіка гэтага года складае 1588 злотых брута - 352 еўры).

Грамадзяне Украіны і Беларусі з'яўляюцца самымі шматлікімі групамі працоўных мігрантаў у Польшчы, дадае Rzeczpospolita. Колькасць украінцаў, застрахаваных ва Управе сацстрахавання Польшчы, за апошнія сем гадоў павялічылася ў сем разоў - з больш чым 101 тысячы да 746 тысяч чалавек у 2022 годзе. Яшчэ большы скачок тычыцца грамадзян Беларусі - з менш чым 9 тысяч да больш за 108 тысяч летась.

За шэсць гадоў сумы з сацстраху РП, якія выдаткоўваюцца толькі на пенсіі для грамадзян Украіны, выраслі са 120 000 злотых (блізу 27 тысяч еўраў) у 2017 годзе да 1,2 млн злотых (270 тысяч еўраў) летась, - паведамляе Rzeczpospolita. Выданне дадае, што ў снежні 2022 года колькасць замежнікаў, застрахаваных у Польшчы, склала 1 мільён 63 тысячы чалавек, а ўсяго за год павялічылася на 188 000 чалавек.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках