3 траўня 2024, Пятніца, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Мачулішчы» прылятаў расейскі вайскова-транспартны самалёт Іл-76

3
У «Мачулішчы» прылятаў расейскі вайскова-транспартны самалёт Іл-76

Ён прызначаны для перавозкі войскаў і баявой тэхнікі.

На тэрыторыі Беларусі 8 чэрвеня Авіяцыйная актыўнасць назіралася на аэрадромах «Мачулішчы» і «Ліда». Фіксаваліся палёты верталётаў і самалётаў ВПС РБ і ВКС РФ, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

На аэрадроме «Мачулішчы» праходзілі вучэбна-трэніровачныя палёты знішчальнікаў Су-30СМ і знішчальнікаў-бамбавальнікаў Су-34 ВКС РФ.

На аэрадром «Мачулішчы» прылятаў вайскова-транспартны самалёт Іл-76 ВКС РФ (RF-76545).

Адзначым, што Іл-76 прызначаны для дэсантавання паветраных дэсантаў, перавозкі войскаў, баявой тэхнікі (у тым ліку сярэдніх танкаў) з разлікамі і ўзбраення, дастаўкі войскам тэрміновых грузаў, а таксама транспартавання параненых і хворых.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках