3 траўня 2024, Пятніца, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трампу абвясцілі абвінавачанні з 38 пунктаў паводле справы аб сакрэтных дакументах

7
Трампу абвясцілі абвінавачанні з 38 пунктаў паводле справы аб сакрэтных дакументах
ДОНАЛЬД ТРАМП

Экс-прэзідэнт ЗША знёс дакументы з грыфам «сакрэтна» з Белага дому.

Сёння, 9 чэрвеня, былому прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і ягонаму паплечніку Уолту Наўці абвешчаныя абвінавачанні паводле 38 пунктаў. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на CNN.

«Мэта змовы заключалася ў тым, каб Трамп захоўваў засакрэчаныя дакументы, якія ён знёс з сабой з Белага дому, і хаваў іх ад федэральнага вялікага журы», – гаворыцца ў дакуменце.

Трамп двойчы дэманстраваў сакрэтныя дакументы іншым асобам. Адзін з такіх выпадкаў быў падчас сустрэчы ў 2021 годзе ў Бэдмінстэры, штат Нью-Джэрсі. Тады Трамп заяўляў «план атакі», які нібыта падрыхтавала Міністэрства абароны.

Нагадаем, што ў жніўні летась ФБР выявіла ў маёнтку Трампа Мар-а-Лага шэраг дакументаў з грыфам «сакрэтна», якія ён павінен быў здаць у Нацыянальны архіў. Пазней Трампу ўручылі позву ў суд праз адзін з выпадкаў захоўвання такіх дакументаў.

У чэрвені 2023 года быў атрыманы доступ да аўдыязапісу, на якім Трамп прызнаецца, што меў доступ да сакрэтнага дакумента пра Іран.

Неўзабаве пасля гэтага адвакатам былога прэзідэнта сказалі, што ён прызнаны аб'ектам расследавання паводле справы аб сакрэтных дакументах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках