2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі палкоўнік адказаў, калі Украіна зробіць стратэгічны прарыў на фронце

Брытанскі палкоўнік адказаў, калі Украіна зробіць стратэгічны прарыў на фронце

УСУ цяпер шукаюць уразлівае месца ў абароне расейцаў.

Стратэгічны прарыў Украіны будзе там, дзе ў акупантаў скончыцца рэсурс.

Як заявіў брытанскі палкоўнік Глен Грант у эфіры "Эспрэса", пераломны момант можа надысці на працягу месяца.

Паводле ягоных слоў, Сілы абароны Украіны шукаюць прагал у абароне расейцаў. У той жа час абаронцы Украіны добра стрымліваюць нашэсце акупантаў у Данецкай вобласці.

«Знойдзецца месца, дзе Расея раптам не зможа ваяваць належным чынам. Менавіта там мае адбыцца сапраўдны стратэгічны прарыў. І таму, гледзячы на поўдзень, у мяне ўзнікае пытанне: што адбываецца пад Данецкам, калі ўкраінскія войскі прасоўваюцца наперад? Што адбудзецца, калі яны ўварвуцца ў Данецк? Ці мае УСУ яшчэ блізу 30 тысяч жаўнераў, якія могуць увайсці ў Данецк і ўзяць яго? Гэта цікавыя пытанні на гэты момант, бо поле бою да канца незразумелае. А можа, гэта будзе Ліман, ці гэта Бахмут, ці гэта Данецк, ці гэта Запарожжа і поўдзень. І толькі ў найбліжэйшыя два-тры тыдні, або на працягу наступнага месяца будзе ясна, дзе напраўду Украіна можа прычыніць найбольшую шкоду акупантам», - сказаў Грант.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках