19 траўня 2026, aўторак, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр адзін з найбагацейшых людзей Беларусі Павал Шумілаў

17
Памёр адзін з найбагацейшых людзей Беларусі Павал Шумілаў

Заснавальніку «Таіра» было 57 гадоў.

Тыдзень таму памёр Павал Шумілаў, адзін з самых паспяховых беларускіх бізнэсмэнаў 1990-х. Пра гэта паведамілі «Нашай Ніве» знаёмыя сям'і.

Заснаваны ім шматпрофільны холдынг «Таір» займаўся пастаўкамі прадуктаў і тэхнікі. У яго былі свае крамы, аптэкі, камерцыйная нерухомасць і іншае.

Праз яго ў Беларусь траплялі знакамітыя тэхнічныя брэнды, як HP і Samsung. «Таір» прадаваў кампутары ўласнай зборкі пад брэндам NTT.

Пабудаваны «Таірам» аднайменны гандлёвы цэнтр у 1995-м на той момант стаў самым сучасным і перадавым падобным аб'ектам у Беларусі.

Павал Шумілаў ніколі не быў публічным чалавекам. Нарадзіўся ён у 1966 годзе.

Паўла Шумілава крэміравалі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках