19 траўня 2024, Нядзеля, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маравецкі: ПВК «Вагнер» у Беларусі ўсё яшчэ нясе небяспеку

Маравецкі: ПВК «Вагнер» у Беларусі ўсё яшчэ нясе небяспеку
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Кантроль над групай ажыццяўляецца беспасярэдне Пуціным.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі мяркуе, што загуба кіраўніка ПВК "Вагнер" Яўгенія Прыгожына не стане чыннікам, які нівелюе пагрозу са стараны ваеўнікоў прыватнай вайсковай кампаніі. Аб гэтым ён заявіў сёння на прэсавай канферэнцыі, піша onet.pl.

На думку Маравецкага, кантроль над ПВК усё адноа захоўвае кіраўніцтва Расеі, і яно можа выкарыстоўваць яе для далейшых правакацый.

«Кантроль над групай Вагнера ажыццяўляецца беспасярэдне прэзідэнтам Пуціным. Цяпер няхай кожны адкажа на пытанне: ці нясе група Вагнера, якая знаходзіцца сёння ў Беларусі, большую альбо меншую пагрозу. Для мяне гэта рытарычнае пытанне. Група Вагнера, якая цяпер знаходзіцца пад куратарствам і наглядам Пуціна ды ягоных людзей, яшчэ больш, чым раней, або ў той жа ступені, як раней, будзе выкарыстоўвацца як інструмент правакацый, шантажу, нападаў і рознага кшталту тузання ў рамках парушэння палітыкі бяспекі і дэстабілізацыі дзяржаў, якія мяжуюць з Расеяй і Беларуссю», – заявіў Маравецкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках