14 чэрвеня 2024, Пятніца, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ВНУ Гомельшчыны сёлета на беларускую філалогію набіраюць усяго 13 чалавек

11
У ВНУ Гомельшчыны сёлета на беларускую філалогію набіраюць усяго 13 чалавек

На рускую філалогію набор большы.

Сёлета ва ўніверсітэтах Гомельскай вобласці на філалагічных факультэтах увогуле няма набору на спецыяльнасць «беларуская філалогія», заўважыў «Флагшток».

У Мазырскім дзяржаўным педуніверсітэце набор філолагаў ішоў толькі на рускую мову.

У Гомельскім дзяржуніверсітэце імя Скарыны набору на асобную спецыяльнасць «"беларуская філалогія» таксама няма. Праўда, тут 13 чалавек набіраюць на спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)».

Для параўнання: на рускую філалогію ў Гомелі набіраюць 25 чалавек, а яшчэ 25 - на спецыяльнасць «Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская/кітайская)». Гэта значыць набор расейскіх філолагаў - 50 чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках