19 траўня 2024, Нядзеля, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы заявілі аб гатоўнасці закрыць чыгуначныя пераходы з Беларуссю

14
У Польшчы заявілі аб гатоўнасці закрыць чыгуначныя пераходы з Беларуссю
Фота: charter97.org

Падстава для Кітая падаць выразны сігнал менскаму рэжыму.

Польшча гатовая пры неабходнасці закрыць і чыгуначныя пераходы з Беларуссю. Пра гэта РАР заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік. З яго слоў, Польшча і Літва ўжо ўзгаднілі механізм прыняцця пастановы аб закрыцці аўтамабільных пераходаў. Да яго павінна далучыцца і Латвія.

Вонсік выказаў гатоўнасць абмежаваць рух і праз чыгуначныя пераходы. На яго думку, гэта нагода для Кітая падаць выразны сігнал беларускім уладам.

«Мы разумеем, што большая частка гандлю, у тым ліку польскага, ідзе праз іх. Кітайскі гандаль таксама ідзе. Думаю, што Кітай павінен паслаць Лукашэнку адпаведны сігнал, каб не рабіў дзеянняў, ад якіх яны пацярпяць», - сказаў намеснік міністра.

Вонсік адзначыў, што паводле звестак польскага боку, у Беларусі знаходзяцца ад 3,5 да 5 тысяч баевікоў ПВК «Вагнер». На яго думку, хаця яны і небяспечныя, але гэта не тое падраздзяленне, якое ўвойдзе ў Польшчу і пачне вайну, але іх могуць выкарыстоўваць для гібрыдных дзеянняў, правакацый на мяжы з агнястрэльнай зброяй, узмацнення міграцыйнага ціску і г.д.

«Мы ведаем, што іх ад 3, 5 да 5 тысяч, і яны не атрымліваюць ніякіх важных заданняў. Частка з іх, невялікія групы, знаходзяцца на двух палігонах ля польскай мяжы. Астатнія рыхтуюцца перазімаваць, яны нічога не робяць», - сказаў Вонсік пра «вагнераўцаў».

Сёння ён таксама паведаміў, што на ўзмацненне Памежнай аховы будзе накіравана яшчэ 2 тысячы польскіх вайскоўцаў, а не тысяча, як меркавалася раней.

Нагадаем, цяпер пасажырскія чыгуначныя перавозкі паміж Беларуссю і Польшчай адсутнічаюць. Захоўваецца толькі грузавое злучэнне. Трэба адзначыць, што ў лістападзе 2021 года падчас абвастрэння міграцыйнага крызісу пад Кузніцай польскі бок ужо папярэджваў аб закрыцці чыгуначнага пераходу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках