Унікальная аперацыя: «Нэптуны» знішчылі расейскую СПА «Трыюмф» у Еўпаторыі
27- 14.09.2023, 10:54
- 32,776
СБУ і ВМС Украіны падалі драбніцы.
Уначы 14 верасня вайсковая контрвыведка СБУ і ВМС Украіны правяла унікальную спецаперацыю ў часова акупаванай Еўпаторыі на тэрыторыі Крыма. У яе выніку быў знішчаны расейскі комплекс СПА "Трыюмф" вартасцю 1,2 млрд даляраў ЗША.
Аб гэтым украінскім мэдыям стала вядома з уласных крыніц у СБУ. Адзначаецца, што цэль эфектыўна абстралялі беспілотнікі і ракеты "Нэптун".
Як расказалі ў спецслужбе, спачатку дроны СБУ пашкодзілі «вочы» комплексу — радары і антэны. Пасля пашкоджання радыёлакацыйных станцый падраздзялення ВМС дзвюма крылатымі ракетамі "Нэптун" ударылі па стартавых комплексах С300/400 "Трыюмф".
Як раней падкрэсліваў кіраўнік СБУ Васіль Малюк, «бавоўна палала і будзе палаць».
Крыніцы ў Службе бяспекі таксама кажуць, што расейцаў у Крыме чакаюць новыя "сюрпрызы".
Што вядома пра расейскі «Трыюмф»?
С-400 "Трыюмф" – гэта расейская зенітная ракетная сістэма вялікага і сярэдняга радыюсу дзеяння, зенітны ракетны комплекс (ЗРК) новага пакалення.
Гэты комплекс створаныя для знішчэння самалётаў-выведнікаў, самалётаў стратэгічнай і тактычнай авіяцыі, тактычных, аперацыйна-тактычных балістычных ракет, балістычных ракет сярэдняй далёкасці, гіпергукавых цэляў, стваральнікаў перашкод, самалётаў радыёлакацыйнай варты і навядзення ды іншых.
Адзначым, што гэтыя сістэмы расейцы ўжываюць не толькі як супрацьпаветраную ахову, але і для абстрэлаў, а раз С-400 не прызначаныя для наземных удараў, яны вельмі недакладныя і разбуральныя.