2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр зорны актор самага касавага беларускага фільма

Памёр зорны актор самага касавага беларускага фільма

Ігару Кечаеву было 62 гады.

Актор і рэжысёр Ігар Кечаеў памёр у Маскве 14 верасня ва ўзросце 62 гадоў пасля цяжкай і працяглай хваробы, паведамілі ў Электратэатры Станіслаўскага, з якім актор супрацоўнічаў. Развітанне з акторам прайшло 15 верасня ў моргу інстытута імя Скліфасоўскага, піша «Камсамолка».

«Ігар Кечаеў застанецца ў нашай памяці выдатным і таленавітым акторам, чалавекам светлай душы і сапраўдным рамантыкам, які валодаў рэдкім дарам эмпатыі», – гаворыцца ў паведамленні тэатра.

У 1988 годзе актор сыграў адну з галоўных роляў у драме «Мяне клічуць Арлекіна», знятым на «Беларусьфільм» паводле п'есы Юрыя Шчыкачыхіна «Пастка 46, рост 2». Карціна стала самай касавай у Беларусі: толькі ў першы год пракату яе паглядзелі ў кінатэатрах СССР амаль 42 мільёны чалавек. Герой Кечаева ў стужцы «Мяне клічуць Арлекіна» – мажор па мянушцы Інтэр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках