Пентагон: Abrams будуць ва Украіне ў найбліжэйшыя дні і тыдні
9- 21.09.2023, 21:15
- 5,098

Іх адпраўка адбываецца паводле графіку.
Амерыканскія танкі Abrams ужо найбліжэйшым часам будуць дастаўленыя ва Украіну. Іх адпраўка адбываецца па графіку.
Пра гэта заявіў прадстаўнік Пентагона Патрык Райдэр, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на брыфінг.
«Мы чакаем, што яны прыбудуць ва Украіну ў найбліжэйшыя дні і тыдні», – заявіў ён.
Пры гэтым Райдэр адмовіўся паведаміць дэталі пастаўкі Abrams, спасылаючыся на бяспеку.
Паводле ягоных словаў, сустрэча прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з прадстаўнікамі Пентагона была «цёплай».
«Было зразумела, што прэзідэнт Зяленскі вельмі шануе падтрымку з боку ЗША», – сказаў Райдэр.