27 лiпеня 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пашынян дарма спадзяваўся на Пуціна і Лукашэнку»

10
«Пашынян дарма спадзяваўся на Пуціна і Лукашэнку»

Падзеі ў Нагорным Карабаху яскрава паказваюць, чаго вартыя маскоўскія гарантыі.

На фоне вялікай вайны, якую агрэсіўная Расея вядзе супраць брацкай Украіны, прамільгнула «маленькая» вайна на Паўднёвым Каўказе, піша чытач сайта Charter97.org:

- Канфлікт у Нагорным Карабаху, які дэ-юрэ належыць Азербайджану, але населены пераважна армянамі, працягваецца вельмі даўно. Пра яго пачалі пісаць, калі яшчэ студэнтам быў - у канцы 1980-х гадоў. У пачатку 1990-х пры падтрымцы Арменіі была ўтвораная Нагорна-Карабахская рэспубліка, якую ніхто не прызнаў.

Арменія ўсе гады падтрымлівала гэтае ўтварэнне, якое ў іх называлася Арцах. Армяне чамусьці спадзяваліся, што найлепшым гарантам бяспекі краіны і падапечнай Нагорна-Карабахскай рэспублікі з'яўляецца «Вялікая Расея». Дзеля гэтага Арменія ахвотна ўваходзіла ва ўсе падкантрольныя РФ вайсковыя і эканамічныя структуры, дазволіла расейскія вайсковыя базы, дагаджала Крамлю на міжнароднай арэне... У адрозненне ад Беларусі, там мяняліся ўлады, але нязменным заставаўся курс на «інтэграцыю з Расеяй».

За 25 гадоў Азербайджан узмацніўся, узброіўся і, заручыўшыся падтрымкай Турцыі, увосень 2020 года рушыў у наступленне на непрызнаную рэспубліку. За паўтара месяца з дапамогай турэцкіх дронаў азербайджанцы распляжылі армянскія войскі, адваяваўшы ладную частку тэрыторыі.

Наш чытач мяркуе, што прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян дарма спадзяваўся на дапамогу хаўруснікаў з АДКБ:

- Ён жа перад Пуціным усяляк выдыгаў, а Лукашэнку нават паспяшаўся павіншаваць з «перамогай» на жнівеньскіх «выбарах». Але Масква толькі выказала глыбокую занепакоенасць.

І вось апошняе дзеянне гэтай драмы. Баявыя дзеянні доўжыліся не паўтара месяца, а паўтара дня, пасля чаго войскі Нагорнага Карабаха капітулявалі. На гэты раз Масква нават не выказвала заклапочанасці, а вуснамі Дзімы Пяскова крывадушна заявіла, што гаворка аб дзеяннях азербайджанскага войска на сваёй тэрыторыі.

Гэтыя падзеі яскрава паказваюць, чаго вартыя маскоўскія гарантыі і падпісаныя пагадненні. Расейцы і ўкраінцам некалі гарантавалі непарушнасць межаў, і армянам абяцалі падтрымку. Як гаворыцца, абяцанкі - цацанкі, а дурню радасць. І нам, беларусам, каб захавацца, верыць прарасейскім дурням ніяк не нельга.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках