27 лiпеня 2024, Субота, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Defense Express: Украіна знішчыла экспартны патэнцыял разрэкламаванага РФ комплексу С-400

8
Defense Express: Украіна знішчыла экспартны патэнцыял разрэкламаванага РФ комплексу С-400

Ці наўрад хтосьці цяпер будзе купляць ЗРК, знішчэнне якога здымаюць з беспілотніка, які вісіць побач.

Пасля шэрагу паспяховых украінскіх удараў па разрэкламаваных расейскай прапагандай зенітна-ракетных комплексах С-400 Расея можа страціць перспектыву экспарту гэтай зброі за мяжу. Аб гэтым піша выданне Defense Express, якое спецыялізуецца на зброевай тэматыцы.

У Расеі комплекс С-400 завуць ці ледзь самай яркай зоркай уласнага зброевага экспарту, які быццам бы паспяхова канкуруе на сусветных рынках, бо нібыта перасягае ўсе заходнія распрацоўкі. Аднак гэта толькі міф, канстатуюць аўтары публікацыі, аналізуючы рэальную сітуацыю з экспартам гэтай зброі.

Акрамя Расеі толькі чатыры краіны свету маюць на сваім узбраенні комплексы С-400 - Беларусь, Кітай, Турцыя і Індыя. Не менш важнай тут з'яўляецца і колькасць экспартаваных комплексаў.

Так, паводле адкрытых звестак, у 2014 годзе Расея абавязалася паставіць Кітаю два палкавыя камплекты. Першы з іх быў перададзены ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе. Агульны кошт угоды склаў, паводле неафіцыйных звестак, больш за 3 млрд даляраў. Аднак пазней з'явілася інфармацыя, што на 2021 год Расея так і не выканала да канца ўзятыя абавязацельствы па перадачы ўсяго аб'ёму замоўленых ракет.

Скандальны закуп С-400 Турцыяй у 2017 годзе быў вынікам сваркі Эрдагана з ЗША праз адмову прадаць сістэмы Patriot, адзначае Defense Express. Нарэшце Анкара набыла адзін палкавы камплект С-400 з чатырох дывізіёнаў за 2,5 млрд даляраў.

Пры гэтым выданне зазначае, што і Кітай, і Турцыя хутчэй за ўсё выкарыстоўваюць атрыманыя расейскія ЗРК для стварэння на іх аснове ўласных сістэм супрацьпаветранай абароны.

Індыя ў 2018 годзе падпісала кантракт на 5 палкавых камплектаў (зменшанага двухдывізійнага складу) за 5,5 млрд даляраў. Аднак у прызначаны тэрмін - да красавіка 2023 года - кантракт так і не быў скончаны, паводле наяўнай інфармацыі былі перададзеныя толькі два палкавыя камплекты.

«Гэта значыць, чатыры краіны, з якіх аб'ектыўна толькі дзве маглі закупіць нешта іншае - гэта дакладна не пра «бэстсэлер» на рынку ўзбраення. Але ў РФ сапраўды змаглі стварыць гэты міф за кошт таго, што масава паведамлялі аб «цікавасці» да С-400 з боку «патэнцыйных» пакупнікоў. І гэта ў той час, калі той жа Patriot мае 18 існых аператараў і два цвёрдыя кантракты», – кажуць аўтары публікацыі.

Выданне адзначае, што відэа знішчэння С-400, знятыя камерай беспілотніка, які вісіць побач, дакладна не дададуць папулярнасці расейскаму ЗРК на сусветным рынку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках