27 лiпеня 2024, Субота, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонку настаўніка Пуціна прыстрашылі пакараннем за паездку ў Еўропу

10
Жонку настаўніка Пуціна прыстрашылі пакараннем за паездку ў Еўропу

Яна, як сенатарка, дзейнічала насуперак рэгламенту.

72-гадовая ўдава Анатоля Сабчака і расейская сенатарка Людміла Нарусава летам адправілася ў турэцкі Стамбул, а адтуль - у французскую Ніцу. Аднак, як піша УНІАН са спасылкай на расейскае прапагандысцкае агенцтва РІА «Новости», гэтую паездку сенатарка не ўзгадніла з камітэтам Савета Федэрацыі па рэгламенце і арганізацыі парламенцкай дзейнасці. За паездку ў краіну NATO без узгаднення палітыку вынеслі папярэджанне.

«Нарусава прапусціла пленарнае пасяджэнне», - падкрэсліў кіраўнік камітэта па рэгламенце Савета Федэрацыі Вячаслаў Цімчанка, каменціруючы летнюю паездку калегі. Сама Нарусава заявіла, што «фэйкі не каментуе».

Раней таксама ўсплывала інфармацыя аб паездцы Нарусавай у Гішпанію - пасля таго, як яна «засвяцілася» на відэа сваёй дачкі, палітыка і журналісткі Ксеніі Сабчак з Еўропы.

Што звязвае сям'ю Сабчака з Пуціным

Загінулага ў 2000 годзе ў аўтакатастрофе Анатоля Сабчака, першага мэра Санкт-Пецярбурга і аднаго з суаўтараў Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі, уважаюць палітычным настаўнікам расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

У 1989 годзе Сабчак быў абраны дэпутатам Ленінградскай гарадской рады народных дэпутатаў. У 1990 годзе абраны старшынём Ленсавета, а ў 1991 годзе - мэрам Санкт-Пецярбурга. З Уладзімірам Пуціным Сабчак пазнаёміўся ў 1990 годзе, калі Пуцін быў прызначаны на пасаду намесніка старшыні Ленсавета. Сабчак дапамог Пуціну зрабіць кар'еру ў палітычнай сферы. Уплыў на сябе Сабчака публічна прызнаваў і сам расейскі дыктатар. Пасля смерці Сабчака Пуцін часта згадваў яго ў сваіх выступах, называючы яго «вялікім расейскім палітычным дзеячам» і «адным з заснавальнікаў сучаснай Расеі».

Абмежаванне паездак расейскіх палітыкаў у «недружалюбныя краіны»

У пачатку 2023 г. у расейскіх СМІ шырока абмяркоўваўся адпачынак за мяжой мясцовых дэпутатаў.

На гэтым фоне ў расейскім парламенце абавязалі дэпутатаў апавяшчаць аб паездках за мяжу, калі размова не ідзе аб камандзіроўках. Цяпер пра ўсе паездкі, за выключэнне здзейсненых на загад спікера Думы, неабходна апавяшчаць загадзя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках