19 траўня 2024, Нядзеля, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полк Каліноўскага стварае новы батальён

11
Полк Каліноўскага стварае новы батальён

Там ужо служаць афіцэры краін НАТА.

facebook sharing buttontwitter sharing buttonmessenger sharing buttontelegram sharing buttonskype sharing buttonsharethis sharing button

Полк Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны, заявіў аб стварэнні новага батальёна. Ён называецца Western, паведаміла прэс-служба беларускага падраздзялення.

«У склад батальёна ўжо ўваходзяць афіцэры краін НАТА і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы досвед у Іраку і Аўганістане. Да прыбыцця ва Украіну ўсе яны служылі ў прафесійных узброеных сілах розных дзяржаў, якія ўваходзяць у Паўночнаатлантычны альянс. Нашыя замежныя браты цалкам падзяляюць права ўкраінскага і беларускага народаў на свабоду і дэмакратыю. Яны гатовыя дапамагчы нам разам дамагчыся перамогі», - гаворыцца ў паведамленні палка.

Судзячы па інфармацыі на сайце новага батальёна, тамака ўжо служаць грамадзяне ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Партугаліі, Румыніі, Малдовы і Ўкраіны.

"Мы не з'яўляемся палітычнай арганізацыяй і не маем ніякіх усёабдымных палітычных поглядаў, акрамя права ўкраінскага і беларускага народаў жыць свабодна ад прыгнёту Уладзіміра Пуціна і незлічонага мноства іншых расійскіх і савецкіх тыранаў", — гаворыцца ў апісанні на сайце.

«Мы не спецназаўцы і не вайсковыя турысты. Мы проста салдаты - прафесіяналы», - паказана там.

Нагадаем, у складзе палка Каліноўскага таксама знаходзяцца батальёны "Літвін" і "Волат". Нядаўна падраздзяленне аднавіла набор рэкрутаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках