3 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебскай вобласці за «экстрэмізм» будуць судзіць чыноўніцу

3
У Віцебскай вобласці за «экстрэмізм» будуць судзіць чыноўніцу

Надоечы ёй выказвалі падзяку.

У Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці за распаўсюджванне «экстрэмісцкай інфармацыі» будуць судзіць чыноўніцу Іну Кімстач. Ейнае імя з'явілася ў раскладзе суда Докшыцкага раёна, паведамляе тэлеграм-канал "Вітебск, я гуляю".

Кімстач працавала кіраўніцай спраў Крыпульскага сельскага выканкама. Надоечы ёй выказвалі падзяку (яна вылучаная на фотаздымку) за падрыхтоўку падворку сельсавета да нацыянальнага фэсту "Дзве ракі". Цяпер жа, відаць, звольняць, калі ўжо не звольнілі.

Рэпрэсіі, якія не спыняюцца ў Беларусі, закранулі і чыноўнікаў. Гэта не першы такі суд над імі. Летась у Гародні затрымалі чыноўніка, які быў падпісаны на «дэструкцыйныя» тэлеграм-каналы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках