Картэж кіраўніка «Раснафты» Сечына ўчыніў аварыю і з’ехаў
4- 26.09.2023, 12:08
- 12,688
![Картэж кіраўніка «Раснафты» Сечына ўчыніў аварыю і з’ехаў](https://i.c97.org/ai/565286/aux-head-1695719299-20230926_kortezh_sechin_360.jpg)
Аварыя адбылася ў самым цэнтры Масквы.
Картэж кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына з мігалкамі праехаў на чырвонае святло, учыніў ДТЗ і з'ехаў з месца аварыі. Адна з аўто картэжу са спецсігналамі і нумарамі ЕКХ замацавана за Ігарам Сечыным, піша Baza.
Аварыя адбылася ў самым цэнтры Масквы. Тры "мерсэдэсы" з элітнымі нумарамі ЕКХ і два аўтамабілі паліцыі ехалі па Астажэнцы, затым аўто паліцыі рэзнулася рызнулася ў джып на скрыжаванні. Пасля аварыі картэж Сечына хутка з'ехаў далей. Пробліскавыя маячкі аўто былі ўключаны, і не было гукавых сігналаў.