Начная атака РФ: як УСУ знішчалі расейскія Shahed
1- 26.09.2023, 14:08
- 4,946
Украінскія байцы не стамляюцца біць па БПЛА акупантаў.
Камандзір Паветранымі сіламі Украіны, генерал-лейтэнант Мікалай Аляшчук паказаў, як уначы 26 верасня ўкраінскія абаронцы знішчалі Shahed расейскіх захопнікаў. Адпаведнае відэа ён апублікаваў у сваім Telegram.
«Мы ўсё бачым і мы не стаміліся вас знішчаць. Баявая праца падраздзяленняў Паветраных Сіл па варожых ударных БПЛА тыпу Shahed 26 верасня 2023 года. Разам - да перамогі», - напісаў Аляшчук у каментары да відэа.