22 лютага 2024, Чацвер, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Будуць ляцець галовы расейскіх генералаў»

2
«Будуць ляцець галовы расейскіх генералаў»

Палкоўнік УСУ пра тое, што для Пуціна будзе азначаць страта Бахмута.

Для самога Пуціна страта Бахмута наўрад ці будзе нешта азначаць, гэта больш фетыш для Міністэрства абароны РФ. Такое меркаванне выказаў ТСН ваенны экспэрт, палкоўнік запасу УСУ Раман Світан.

- Бахмут у рэжым інфармацыйнай пасткі загнаў у свой час Прыгожын. Гэта значыць, ён браў Бахмут, цэлы год распісваў гэта на інфармацыйных плынях, год ён рухаўся ў бок Бахмута, прайшоў 30 км, загубіў дзясяткі тысяч расейскіх салдат, - сказаў экспэрт.

«Урэшце, ён сам адтуль уцёк і гэтую праблему павесіў на шыю Шайгу і Міністэрства абароны ў цэлым. Таму рэпутацыйныя страты пасля вызвалення Бахмута і ўцёкаў расейскага войска будуць пераважна ў Міністэрства абароны», - распавёў ён.

- А гэта нават, з аднаго боку, можа быць нейкім плюсам для Пуціна. Таму моцна па ім гэта не ўдарыць. А голавы расейскіх генералаў могуць, вядома, паляцець, - рэзюмаваў Світан.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках