Беларус зрабіў заўвагу наведвальніку пошты, у якога на адзенні быў шаўрон ПВК «Вагнера»
16- 26.09.2023, 14:36
- 21,706
У выніку аднаго з іх затрымалі.
Беларус зрабіў заўвагу наведвальніку пошты, у якога на адзенні быў шэўрон ПВК «Вагнера» і чырвона-зялёны сцяг. Той паскардзіўся на гэта ў ГУБАЗіК. У выніку «крыўдзіцеля» затрымалі і прымусілі прасіць прабачэння на відэа.
Пакаяннае відэа мужчыны прапагандысцкі тэлеграм-канал апублікаваў 26 верасня, піша zerkalo.io.
- 19 верасня 2023 года, знаходзячыся ў аддзяленні пошты я ўбачыў мужчыну, у якога сімвалы прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера і налеплены дзяржаўны сцяг. Я гэтага чалавека, мне не знаёмага, зняў на мабільны тэлефон і «абразіў», - сказаў на камеру затрыманы з сінякамі на лбе.