27 лiпеня 2024, Субота, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нашых дзяцей на пяць гадоў хочуць ператварыць у прыгонных»

17
«Нашых дзяцей на пяць гадоў хочуць ператварыць у прыгонных»

Бацька дваіх дзяцей пракаментаваў апошнія ініцыятывы Лукашэнкі.

Чытач сайта Charter97.org распавёў, як рэагуе на апошнія пастановы рэжыму ў сферы адукацыі:

- Як бацька дваіх дзяцей школьнага ўзросту цікаўлюся праблемамі адукацыі. Што гэтых праблем не абабрацца, усім добра вядома. Усім, акрамя, мабыць, міністэрства адукацыі, які сваёй дзейнасцю толькі пагаршае сітуацыю.

Міністэрства адукацыі не кіруецца інтарэсамі дзяцей, а спрабуе адгадаць, куды падзьме вецер з высокіх кабінетаў. А адтуль днямі вельмі моцна павеяла. Вось генеральны пракурор Андрэй Швед абурыўся тым, што ў беларускіх школах занадта шмат часу прысвечана вывучэнню ангельскай мовы. Пракурор, трэба адзначыць, на цяперашні час нейкае падазронае прозвішча мае (Швэцыя ж сёлета ў NATO можа ўступіць!), але ж пакуль ён у фаворы.

Могуць і прыслухацца да такога «аўтарытэтнага спецыяліста», і скараціць колькасць гадзін вывучэння ангельскай. А навошта нашы дзеці столькі часу выдатклўваюць на вывучэнне расейскай мовы і літаратуры? Для таго, каб чытаць Пушкіна-Лермантава ў арыгінале? Насамрэч – не. Для таго, каб гарматнае мяса разумела расейскую мову загадаў. Разумела і без разваг выконвала, як гэта рабілі прадстаўнікі «вялікай расейскай культуры» ў Бучы, напрыклад.

Тут яшчэ і дыктатар выступіў са сваімі меркаваннямі-наказамі на тэму адукацыі. Маўляў, што з бацькоў на патрэбы школы грошы вымагаюць - гэта нармальна. І што пасля заканчэння ўніверсітэтаў адпрацоўваць трэба на вызначаным дзяржаўнымі клеркамі месцы ўжо 5 гадоў, нават тым, хто за свае грошы навучаўся.

Бачу, лукашысцкія ўлады ўжо склалі план жыцця нашых дзяцей. Каб нашы сыны і дочкі вучыліся спачатку ў дзяржаўнай школе (за нашы падаткі плюс дадатковыя зборы), дзе іх нашпігуюць рознай ідэалагічнай лухтой, але не навучаць мовам цывілізаваных народаў. Скончыўшы ж універсітэт юнакі і дзяўчаты павінны на 5 гадоў ператварыцца ў прыгонных.

Няхай гэтыя ўсе паплечнікі рэжыму такую будучыню рыхтуюць сваім сынкам ды дачушкам! Мы ўжо неяк самі паклапоцімся пра сваіх дзяцей.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках