27 лiпеня 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Бярэзіне прадаецца база адпачынку з уласным вадаёмам і вэйк-паркам

5
На Бярэзіне прадаецца база адпачынку з уласным вадаёмам і вэйк-паркам

За колькі?

Вельмі цікавы аб'ект нерухомасці зараз прадаецца ў Менскай вобласці. У лясным масіве непадалёк ад ракі Бярэзіны шукае новых уладальнікаў сапраўдны вэйк-парк з уласным вадаёмам, хаткамі для адпачынку, лазняй і ліннай дарогай, піша Realt.by.

Знаходзіцца гэтая незвычайная база адпачынку побач з вёскай Слабадой Бярэзінскага раёна Менскай вобласці. Адлегласць ад Менска да вэйк-парку - 90 кіламетраў. Даехаць можна па хуткаснай трасе, якая вядзе ў Магілёў.

Цяпер на тэрыторыі вэйк-парку размешчаныя 4 домікі для адпачывальнікаў у скандынаўскім стылі. Дамы разлічаныя на 5 і 8 чалавек. Усе пабудовы ацяпляюцца, абсталяваныя душам, санвузлом, міні-кухняй, тэлевізарам, інтэрнэтам і кандыцыянерам. Агульная плошча ўсіх капітальных пабудоў складае 155 квадратных метраў.

Што да надзелу, то зямля плошчай у 67 сотак перадаецца ўладальніку базы на правах арэнды.

Разыначка загараднага аб'екта - уласны вадаём для катання на вэйках. Для заняткаў ёсць уся інфраструктура — лінная дарога, пракат гідракасцюмаў і вэйкбордаў.

Таксама тут прапануюць рыбалку, лазню, горныя ровары, актыўны адпачынак на квадрацыклах і многае іншае. Тэрыторыя вэйк-парку абгароджаная па перыметры.

Дадамо, што база адпачынку акружаная густым лесам, што дазваляе адпачывальнікам цалкам расслабіцца і зарадзіцца энэргіяй, знаходзячыся ўдалечыні ад гарадской мітусні.

Кошт аб'екта - 310 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках