27 лiпеня 2024, Субота, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дыягназ, які паставілі Лукашэнку, пацвердзіўся»

43
«Дыягназ, які паставілі Лукашэнку, пацвердзіўся»

Праблема ёсць найперш у самога дыктатара.

Гісторык і палітолаг Роза Турарбекава ў эфіры "Еўрарадыё" выказалася пра перспектывы беларускай адукацыі ў сувязі з новымі прапановамі ўлад наконт размеркавання:

- Дыягназ, які ставіўся, пацвярджаецца - гэта неасталінізм. Напрыклад, мая маці атрымлівала свой дыплом па месцы размеркавання. Такая была сталінская сістэма. Лукашэнка імкнецца да гэтай мадэлі.

Ці існуюць плюсы ў размеркаванні для выпускнікоў ВНУ?

- Лукашэнка хоча атрымаць доступ да магчымасці прымусіць людзей працаваць там, дзе яны не хочуць. Усе хочуць уладкавацца адпаведна прафесіі. Чула я часам ад бацькоў: вось, дыплом атрымалі, а працы няма.

Гэта ўсё нагадвае мне гісторыю, што большая частка дзяўчат хочуць выйсці замуж, але гэта ж не значыць, што той жаніх, якога прапануе дзяржава, табе пасуе. Гэтую свабоду выбару Лукашэнка і хоча забраць.

У самога Лукашэнкі, шчыра скажам, адукацыйны досвед не бліскучы. І яму здаецца, што гэтага дастаткова, каб краіна знаходзілася ў стане стагнацыі. Тут пытанне, якія адзнакі Лукашэнка атрымліваў, які ў яго дыплом. Што гэта за адукацыя такая, у выніку якой ён як гісторык многія рэчы проста ігнаруе. Я думаю, што ўзровень і якасць атрыманай ім адукацыі не вельмі высокія, - мяркуе Роза Турарбекава.

Акрамя новаўвядзенняў з размеркаваннем выпускнікоў, улады ўстурбаваліся тым, што ў школах, на іх думку, вывучэнне англійскай мовы не патрэбнае.

- Гэта асабліва ідэалагічны момант. Выбудоўванне сцяны літаральна і фігуральна. Такім чынам выяўляецца антызаходніцтва. Трэба сказаць, што міністэрства адукацыі і асветы ў Расейскай імперыі заўсёды было адным з самых рэакцыйных. Мяркуючы з таго, што кажа генпракурор Швед, я думаю, ён арыентуецца на тыя старыя мадэлі.

У Беларусі агулам з замежнымі мовамі, з іх вывучэннем у школах сітуацыя была не надта. Напрыклад, у невялікіх гарадах, у сельскай мясцовасці. Згадваю праект, у якім бралі ўдзел у тым ліку выпускнікі факультэта міжнародных дачыненняў, яны выязджалі ў раёны і выкладалі там англійскую мову дзецям.

Яны потым мне пісалі, навошта гэта трэба рабіць: не толькі для таго, каб чалавек, умоўна, паступіў у Гарвард, але і для пашырэння кругагляду і ўвогуле адчування перспектывы. Гэта з'яўляецца значна важнейшым у адукацыі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках