Лукашысты зладзілі хапун у Ваўкавыскім раёне
8- 27.09.2023, 10:57
- 9,624
![Лукашысты зладзілі хапун у Ваўкавыскім раёне](https://i.c97.org/ai/565417/aux-head-1695801443-20230927_volkovysk_arest_360.jpg)
Затрыманыя мінімум чатыры чалавекі.
Карнікі зладзілі хапун у Ваўкавыскім раёне. Справаздачу аб рэйдзе апублікаваў 27 верасня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Мяркуючы з апублікаванага «пакаяннага» відэа, затрыманыя мінімум чатыры чалавекі: трое мужчын і жанчына. Людзей хапалі каля брам прадпрыемстваў, на якіх яны працавалі, а таксама на месцы жыхарства.
На камеру іх прымусілі прызнацца ў распаўсюджванні "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.