19 траўня 2024, Нядзеля, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі: Тэрмін адпрацоўкі для бюджэтнікаў павялічаць

27
Кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі: Тэрмін адпрацоўкі для бюджэтнікаў павялічаць

А размеркаванне ўвядуць і для платнікаў.

Кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі Ігар Сяргеенка пацвердзіў, што для студэнтаў-платнікаў увядуць абавязковае размеркаванне, тэрмін адпрацоўкі для бюджэтнікаў павялічаць.

Сяргеенка патлумачыў, што платнікі нібыта кампенсуюць усяго 40% ад рэальнага кошту навучання. Гэта значыць, што дзяржава мае права патрабаваць ад іх адпрацоўкі.

«У інтэрнэце ўзняўся шум аб магчымай адпрацоўцы для платнікаў. А платнікі ў нас кампенсуюць прыкладна 40 адсоткаў сродкаў, якія выдаткаваныя на іх падрыхтоўку. Калі б яны аплачвалі поўны кошт, гэта было б непад'ёмна. Вышэйшая адукацыя ў нас становіцца ці ледзь не ўсеагульнай. І дзяржава мае права патрабаваць адпаведнай адпрацоўкі. Асабліва ў тых, хто вучыўся за кошт бюджэтных сродкаў», - заявіў чыноўнік.

Са слоў Сяргеенкі, таксама плануецца павялічыць тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні для бюджэтнікаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках