13 снежня 2025, Субота, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўкцыён выставілі гарналыжны комплекс «Лагойск»

10
На аўкцыён выставілі гарналыжны комплекс «Лагойск»

Гандаль пройдзе 1 лістапада.

З аўкцыёну паспрабуюць прадаць буйны лот – вядомы гарналыжны спартова-аздараўленчы комплекс «Лагойск». Прапанова з'явілася на пляцоўцы «Белрэалізацыі».

Гандаль пройдзе 1 лістапада, заяўкі будуць прымаць з 2 да 31 кастрычніка.

У пералік маёмасці ўваходзіць шмат рознага. Напрыклад, гасцявыя дамы на розную колькасць нумароў, лазня з трэнажорнай залай, саўна, пункт пракату на 1500 наведвальнікаў, парк вяровачных забаваў і пейнтбол, мноства дзіцячых гарадкоў, шмат мэблі, музычнага абсталявання, некалькі атракцыёнаў і нават ветразнае абсталяванне для дзіцячага карабля.

Ну і, вядома, снегавыя гарматы і горналыжныя трасы.

Уладальнік усяго гэтага дабра – ТАА «Трайпл», які належыць апальнаму буйному бізнэсмэну Юрыю Чыжу.

Пачатковы кошт – 23 998 669 рублёў (блізу 7 351 857 даляраў).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках